Аляксандр Казулін: Іншыя не будуць мець выйсця і далучацца

Група беларускіх палітыкаў выступіла са зваротам да грамадзян "Байкот дыктатуры — стратэгія перамогі", у якім заклікала да байкоту парламенцкіх выбараў 2012 года. Пад ім падпісаліся Станіслаў Шушкевіч, Аляксандр Казулін, Віктар Івашкевіч, каардынатары кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Яўген Афнагель і Павел Марыніч.


У жывым эфіры Еўрарадыё Аляксандр Казулін патлумачыў, што іх прапанова — гэта адна з магчымых стратэгій "Аб'яднаных дэмакратычных сілаў". Паколькі існуе стратэгія з прапановай дыялогу з уладамі з галоўнай мэтай паўдзельнічаць у парламенцкіх выбарах, была агучаная і іншая стратэгія, часткай якой з'яўляецца байкот, кажа Казулін.


Але ці падтрымаюць яе іншыя палітычныя сілы? Вось што гаворыць Аляксандр Казулін: "Мы спадзяемся, што тыя, хто мае маральную аснову і маральны падмурак, іншага выйсця не будуць мець".

Нагадаем, у дакуменце адзначаецца, што "адзіна правільная стратэгія сёння — гэта наступ на рэжым" з мэтай вызвалення палітзняволеных. У звароце абвяшчаецца пра кампанію масавага негвалтоўнага супрацьстаяння "Байкот дыктатуры", часткай якой і мусіць стаць байкот будучых парламенцкіх выбараў.

Фота: udf.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі