Аляксандр Кулінковіч пра Панікоўку
"Раней у мяне былі любімымі месцамі Панікоўка і Траецкае прадмесце, калі яно было яшчэ не адрэстаўраваным і там быў так званы дом масонаў - руіны нейкага вялікага ці то палацу ці чаго. Зараз пра гэта ўжо мала хто памятае. Мы там пастаянна тусаваліся, цягам многіх гадоў. Але любімым месцам была ўсё ж Панікоўка. І зараз, калі міма праходжу, магу там пасядзець на зэдліку".
Сучаснае Траецкае прадмесце музыку не падабаецца. На яго погляд яно зрабілася занадта пафасным.