Аляксандр Лукашэнка: Двое дзяцей — гэта абавязкова
21 жніўня кіраўнік Беларусі правёў нараду па фармаванні новага механізму дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, сродкі, якія вызваляюцца ад адмены неабгрунтаваных ільготаў, пойдуць на стымуляванне нараджальнасці. Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі будзе рабіцца ўсё неабходнае, "каб стымуляваць нараджэнне двух, трох і больш дзяцей".
Гаворачы пра падтрымку мацярок і сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, кіраўнік Беларусі заявіў: "Двое дзяцей — гэта абавязкова. А нараджэнне траіх, чацвярых трэба стымуляваць. Па меры скарачэння льготаў грошы будуць накіроўвацца менавіта сюды. Прынамсі, пакуль я прэзідэнт, гэтая сфера не будзе абдзеленая ўвагай".
Таксама Лукашэнка прапанаваў аб'яднаць у адзін закон ўсе меры па падтрымцы сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей.
Фота — freesmi.by