Аляксандр Лукашэнка наведае Грузію

Аляксандр Лукашэнка наведае Грузію

Аляксандр Лукашэнка наведае Грузію. Яго афіцыйны візіт рыхтуецца на першую палову 2018 года. Пра гэта стала вядома падчас сустрэчы беларускага кіраўніка і старшыні парламента Грузіі Іраклія Кабахідзэ, якая адбылася ў панядзелак у Мінску.

Як інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі, Лукашэнка адзначыў, што сустрэчы з грузінскімі парламентарыямі накіраваны на падрыхтоўку яго афіцыйнага візіту. “Мы пра гэта дамовіліся і цяпер актыўна працуем разам з вамі па напаўненню будучага візіту, каб застаўся след, найперш у эканоміцы, у гандлі паміж нашымі дзяржавамі”, — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Падчас сустрэчы з Іракліем Кабахідзэ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што лічыць зусім рэальным дасягненне тавараабароту Беларусі і Грузіі з памеры 200 мільёнаў долараў. Ён таксама адзначыў, што наша краіна палепшыла свае адносіны з ЕС, з ЗША пры ўдзеле Грузіі. “Мы вам за гэта вельмі ўдзячны”, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі