Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб электронным дакументаабароце
З 1 студзеня наступнага года тэхнічныя прававыя акты будуць прадастаўляцца толькі ў выглядзе электронных дакументаў.
Аляксандр Лукашэнка ў панядзелак, 15 чэрвеня, падпісаў указ "Аб электронным дакументаабароце пры падрыхтоўцы і прыняцці прававых актаў". БЕЛТА адзначае, што гэты дакумент накіраваны на ўкараненне электронных дакументаў у працэсы падрыхтоўкі і прыняцця прававых актаў. Гэта датычыць і іх рэгістрацыі ў Нацыянальным рэестры прававых актаў і афіцыйных публікацый на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
З 1 студзеня наступнага года тэхнічныя прававыя акты будуць прадастаўляцца ў Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі толькі ў выглядзе электронных дакументаў ці электронных копій. Дакументы рэспубліканскіх і мясцовых органаў упраўлення будуць прадастаўляцца ў такім выглядзе толькі з 1 студзеня 2017 года.
Што да законаў, актаў кіраўніка дзяржавы, рашэнняў Савета міністраў, то з пачатку 2016-га яны дапускаюцца і ў выглядзе копій арыгіналаў на папяровых носьбітах, і ў выглядзе электронных дакументаў.
Фота: Fotolia