Аляксандр Лукашэнка прызначыў канстытуцыйны рэферэндум на 27 лютага
Канстытуцыйны рэферэндум адбудзецца 27 лютага. Адпаведны ўказ "Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндуму" падпісаў сёння Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
У бюлетэні будзе толькі адно пытанне: "Ці прымаеце вы змены і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?". Адказаць можна будзе "так" або "не".
Рашэнне па выніках рэферэндума набудзе моц праз 10 дзён пасля яго апублікавання.
Прадстаўнікі беларускай апазіцыі заклікаюць перакрэсліць абодва адказы, каб зрабіць бюлетэнь не сапраўдным і сарваць рэферэндум.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.