Аляксандр Лукашэнка: спартоўцам мазгі ў парадак трэба прыводзіць
Падчас Алімпійскага сходу 19 лістапада Аляксандр Лукашэнка абрынуўся з крытыкай на баскетбольны клуб "Цмокі".
"Там гэтыя "Цмокі" як цмокалі, так і цмокаюць запар. Сорамна нават навіны слухаць", — цытуе тэлеканал СТВ словы кіраўніка Беларусі.
Ён згадаў, што жаночая каманда выйграла ў спартовак Вялікабрытаніі. "Пра што гэта кажа? Гэта сведчыць пра тое, што ў мазгах у спартсменаў не ўсё ў парадку, у трэнераў. Яны могуць бліскуча згуляць, правесці гульню, а наступную, з сапернікам, які, прабачце мне, на ўзроўні дваровай каманды, ім могуць прайграць. Як у Баскава "Дынама" хакейнае. Яны могуць выйграць у топавых камандаў, а потым дома прайграць камандзе, якая на галаву ніжэй. Гэта што? Гэта мазгі ў парадак трэба прыводзіць перш за ўсё", — выдаў рэцэпт беларускі кіраўнік.
У Адзінай лізе ВТБ клуб "Цмокi" цяпер знаходзіцца на 13-м месцы. Беларускія баскетбалісты прайгралі ўсе шэсць матчаў сезона.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.