Аляксандр Лукашэнка: "У нас галоўная праблема — эканоміка"

Аляксандр Лукашэнка: "У нас галоўная праблема — эканоміка"

Беларусь пераадолее эканамічныя цяжкасці, пры гэтым захавае мір і спакой у краіне. З такой заявай 7 красавіка выступіў Аляксандр Лукашэнка, калі наведваў Мінскі аўтамабільны завод.

Кіраўнік дзяржавы гарантаваў, што ў Беларусі будзе забяспечаны мір і спакой. "Вы за вайну не перажывайце. У нас галоўная праблема — эканоміка. Калі мы перажывем гэтыя цяжкія часы (а яны рана ці позна скончацца), нам тады ніхто не страшны. Мы гэта пераадолеем, мы моцныя людзі", — цытуе БЕЛТА словы Лукашэнкі.

Беларускі кіраўнік паведаміў, што наша дзяржава не збіраецца ні з кім ваяваць ці на кагосьці нападаць. Але яна не збіраецца і падстаўляцца так, каб нехта ваяваў супраць нас. Пры гэтым ён дадаў, што Беларусь сур'ёзна мадэрнізавала Узброеныя Сілы і гатовая імгненна адказаць на знешнія пагрозы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі