Аляксандр Лукашэнка заявіў пра жаданне зрабіць прышчэпку ад COVID-19

Падчас наведвання Мінскай абласной клінічнай бальніцы / president.gov.by​
Падчас наведвання Мінскай абласной клінічнай бальніцы / president.gov.by​

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра жаданне вакцынавацца ад каранавіруса, але беларускай вакцынай, паведамляе яго прэс-служба.

"Нам абсалютна з практыкі зразумела, што прышчэпленыя людзі менш хварэюць, а калі хварэюць, то катастрофы такой няма. Гэта факт, пацверджаны клінічна", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Лукашэнка ў сераду наведаў клінікі ў Мінскім раёне, дзе азнаёміўся з лячэннем пацыентаў з анкалагічнымі захворваннямі, а таксама каранавіруснай інфекцыяй. Падчас візіту ў Мінскую абласную клінічную бальніцу Лукашэнка ўвайшоў у чырвоную зону, дзе лечацца пацыенты з COVID-19.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі