Аляксандра Сасновіч прайграла ў першым крузе тэніснага турніру US Open

Аляксандра Сасновіч прайграла ў першым крузе тэніснага турніру US Open

У першым крузе жаночага адзіночнага разраду на турніры "Вялікага шлема" US Open беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (107-я ў сусветным рэйтынгу) прайграла амерыканцы Лоўрэн Дэйвіс (105-е месца) — 2:6, 6:4, 5:7.

Пакуль што найлепшым дасягненнем нашай суайчынніцы на US Open з'яўляецца выхад у другі круг у 2014 годзе, канстатуе БелаПАН.

У асноўнай сетцы US Open выступяць яшчэ некалькі нашых тэнісістаў. Ілля Івашка (182) будзе спаборнічаць у адзіночным разрадзе. Гэта будзе яго дэбют на Адкрытым чэмпіянаце ЗША. Таксама ў турніры паўдзельнічае Максім Мірны (22-і ў парным рэйтынгу) — у парным разрадзе ў дуэце з філіпінцам Трэтам Х'юі.

У асноўную сетку US Open не змаглі прабіцца яшчэ трое беларускіх тэнісістаў: Ягор Герасімаў, Арына Сабаленка і Вольга Гаварцова. Усе яны выступалі ў адзіночным разрадзе і прайгралі ў кваліфікацыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі