Аляксандру Лукашэнку паведамілі, што АЭС будуецца строга па графіку (фота)

Аляксандру Лукашэнку паведамілі, што АЭС будуецца строга па графіку (фота)

У пятніцу, 9 кастрычніка, Аляксандр Лукашэнка наведаў пляцоўку будаўніцтва на Астравеччыне Беларускай АЭС. Віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка паведаміў, што работы па будаўніцтве вядуцца строга па графіку, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка цікавіўся пытаннямі бяспекі ды падкрэсліваў, што падчас будаўніцтва АЭС нельга спяшацца. Сямашка запэўніў, што яно ідзе пад строгім кантролем.

Як паведамляла Еўрарадыё, першы энергаблок Беларускай АЭС мусіць быць пабудаваны ў 2018 годзе, другі — у 2020-м. Мантаж ядзернага рэктара, турбіны пачнецца ў наступным годзе.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі