Аляксей Навальны ў калоніі пайшоў працаваць у швачны цэх

Аляксей Навальны падчас судовага працэсу / reuters.com​
Аляксей Навальны падчас судовага працэсу / reuters.com​

Апазіцыянер Аляксей Навальны, які адбывае тэрмін па справе аб махлярстве і легалізацыі злачынных сродкаў, вырашыў працаваць у калоніі швачкай. Пра гэта Навальны расказаў у сваім Instagram. 

Са слоў Навальнага, ён выбіраў паміж працай днявальнага, кухара, пекара, падсобнага рабочага і швачкі. Палітык прызнаўся, што яму "падабаецца карцінка, дзе я пекар, — стаю такі, румяны дзяцюк у белым каўпаку, упёршы рукі ў бакі, гляджу, як у печы паспяваюць хлябы, і чамусьці задуменна ўсміхаюся". Аднак у выніку Навальны вырашыў запісацца ў швачны цэх, каб быць "бліжэйшым да людской масы".

У лютым 2021 года Навальнаму замянілі ўмоўны тэрмін па справе "Іў Рашэ" на рэальны, бо суд вырашыў, што ён парушыў умовы выпрабавальнага тэрміну. Палітыку прысудзілі два гады і восем месяцаў. У верасні супраць Навальнага і яго паплечнікаў распачалі крымінальную справу аб стварэнні экстрэмісцкай супольнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі