Аляксей Навальны выведзены са штучнай комы

Аляксей Навальны выведзены са штучнай комы

Аляксей Навальны выведзены са штучнай комы. Лекары берлінскай клінікі "Шарытэ" сцвярджаюць, што стан яго здароўя паляпшаецца. Навальнага паступова адлючаць ад апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, піша "Новая газета".

Лекары кажуць, што пацыент ужо рэагуе на звароты. Пры гэтым яны падкрэсліваюць, што нельга выключаць доўгатэрміновых наступстваў цяжкага атручвання.

Расійскі апазіцыйны палітык і блогер Навальны знаходзіцца на лячэнні ў Германіі з 22 жніўня. Ён быў у коме з 20-га, калі яму стала кепска ў самалёце Томск — Масква. Спачатку Аляксея Навальнага шпіталізавалі ў Омску. Сям'я дамаглася, каб яго перавезлі для лячэння ў Берлін. Улады Германіі днямі заявілі, што Навальны быў атручаны нервова-паралітычным рэчывам з групы "Навічок". Расіі пагражаюць санкцыі. Улады РФ тым часам у атручванне не вераць і патрабуюць доказы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі