Аляксея Навальнага прысудзілі да 9 гадоў пазбаўлення волі

Аляксея Навальнага прысудзілі да 9 гадоў пазбаўлення волі

У калоніі расійскага горада Пакроў (ва Уладзімірскай вобласці) абвешчаны прысуд апазіцыянеру Аляксею Навальнаму. Яму прысудзілі 9 гадоў калоніі. Пракурор прасіў пакараць вязня 13 гадамі.

Таксама Навальны павінен заплаціць штраф у 1,2 мільёна расійскіх рублёў.

Спярша ён апынуўся ў калоніі па справе "Іў Рашэ". Яму замянілі ўмоўны тэрмін 3,5 года на рэальны ў 2,8 года.

Новы суд супраць Навальнага пачаўся сёлета ў лютым, калі апазіцыянер ужо знаходзіўся ў калоніі. Яго абвінавацілі ў непавазе да суда і махлярстве ў асабліва буйным памеры. Паводле абвінавачвання, Навальны растраціў сродкі, якія грамадзяне ахвяравалі яго фондам і некамерцыйным арганізацыям на выбарчую кампанію.

Справу на выязным пасяджэнні разглядаў Лефортаўскі раённы суд Масквы. Назіральнікі мяркуюць, што працэс вырашылі правесці ў калоніі, каб ускладніць асвятленне працэсу. Журналістам і ўдзельнікам працэсу не дазволілі праносіць у калонію ні тэлефонаў, ні ноўтбукаў, ні дыктафонаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі