Аляксея Навальнага выпісалі з берлінскай клінікі

Аляксея Навальнага выпісалі з берлінскай клінікі

Аляксея Навальнага выпісалі з берлінскай клінікі "Шарытэ". Яго лячылі ад цяжкага атручвання. У клініцы расійскі апазіцыянер і блогер правёў 32 дні, 24 з іх быў у рэанімацыі. Як піша novayagazeta.ru, лекары дапускаюць поўнае выздараўленне Навальнага, але пакуль не могуць спрагназаваць доўгатэрміновыя наступствы.

Аляксей Навальны быў шпіталізаваны 20 жніўня ў Омску, дзе экстранна прызямліўся самалёт, на якім ён ляцеў з Томска ў Маскву. Праз два дні яго перавезлі на лячэнне ў Германію. З комы Навальнага вывелі 7 верасня.

Урад Германіі заявіў, што расійскі апазіцыянер быў атручаны нервова-паралітычным рэчывам з групы "Навічок".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі