Амапавец: у банку ж х...чыць трэба, а тут нічога не робіш

Амапавец: у банку ж х...чыць трэба, а тут нічога не робіш

Супольнасць By_Pol апублікавала новае відэа з камеры амапаўцаў падчас акцыі пратэсту. 

Байцы АМАП абмяркоўваюць пратэстоўцаў, якія стаяць насупраць іх, і часцей за ўсё называюць "уё...шчамі" і "фашыкамі".

Адзін з амапацаў кажа, што трэба агітаваць вайскоўцаў тэрміновай службы ісці служыць да іх. Пры гэтым ён гаворыць пра драйв, які атрымлівае пры разгоне пратэстоўцаў:

— Павінны быць натхнёныя гэтым драйвам, душком адрэналіну, нах...Пачуццём вайсковай рамантыкі, як кажуць.
— Так, пачуццё рамантыкі натхняе — аж п...ц. Я б сказаў — шаматкія купюры, бл...
— (Смяяцца.) П...ц, я шаматкіх купюр тут назарабіў.
— А што, не? У банку ты, бл..., больш заробіш!
— Ну не, бл... Я б лепш у аддзеле сядзеў.
— Там жа х...чыць трэба, а тут ты нічога не робіш.

Пры гэтым яны ўпэўненыя, што пратэстоўцы атрымліваюць грошы за выхад на вуліцы: "Там малая з я...м, як у Мальвіны, нах..., апушчаным — вось яна нармальна бабак за гэтую х...ню падыме".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі