Амбасада Беларусі дапаможа выехаць з Казахстана чатыром суайчыннікам
Амбасада Беларусі ў Казахстане дапамагае суайчыннікам пакінуць краіну, паведамляе Sputnik.
Жаданне выехаць з Казахстана выказалі чацвёра грамадзян Беларусі. Аднаму з іх ужо набылі квіток на бліжэйшы рэйс з Нур-Султана.
МЗС Беларусі ўдакладніла, што дапамогу ў Казахстане атрымалі ўжо каля дзесяці нашых суайчыннікаў.
Учора "Белавія" адмяніла рэйс у Алматы, бо аэрапорт быў захопены пратэстоўцамі.
На протяжении всего времени белорусским гражданам оказывается всестороннее содействие.
— МИД Беларуси (@BelarusMID) January 6, 2022
К настоящему моменту в @BelarusEmbKz обратилось и получило необходимую помощь порядка 10 человек. Содействие в решении проблемных вопрос соотечественников оказывает также @Belavia_by pic.twitter.com/D4IGrxkUhy
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.