Амбасада ЗША ў Беларусі пазітыўна адрэагавала на праўладны пікет

Амбасада ЗША ў Беларусі пазітыўна адрэагавала на праўладны пікет

Амбасада ЗША Ў Мінску пазітыўна ацаніла праўладны пікет каля сваіх сцен. 

Як распавядала Еўрарадыё, пікеты каля амбасадаў ЗША і Украіны прайшлі зранку 23 сакавіка. У іх удзельнічалі людзі з чырвона-зялёнымі сцягамі і плакатамі. 

Амбасада ЗША прапанавала, каб беларускія ўлады пашырылі на ўсіх беларусаў права на сходы і на мірнае выказванне меркаванняў — асабліва напярэдадні Дня Волі.

"Улады дазволілі мірным дэманстрантам сабрацца і крытыкаваць ЗША каля амбасады. Мы падтрымліваем права на сходы і мірнае выказванне свайго меркавання. Напярэдадні Дня Волі мы заклікаем улады распаўсюдзіць гэтыя правы на ўсіх беларусаў — без міліцэйскага гвалту і затрыманняў", — гаворыцца ў паведамленні амбасады ў сацыяльных сетках.

Напярэдадні амерыканскія дыпламаты выказалі шкадаванне з нагоды таго, што беларускія ўлады не дазволілі правесці святкаванне Дня Волі ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі