Амбасада ЗША заклікала вызваліць Ціханоўскага ў гадавіну яго затрымання

Амбасада ЗША заклікала вызваліць Ціханоўскага
Амбасада ЗША заклікала вызваліць Ціханоўскага

Амбасада ЗША ў Беларусі заклікала вызваліць палітвязня Сяргея Ціханоўскага. Зварот ад амерыканскіх дыпламатаў з'явіўся ў Facebook 29 траўня, у гадавіну затрымання блогера.

"Роўна год таму рэжым Лукашэнкі арыштаваў апазіцыйнага блогера Сяргея Ціханоўскага. Папулярнасць яго блога была расцэненая рэжымам Лукашэнкі як пагроза і паслужыла матывам яго арышту ў мінулым годзе, — сказана там. — Мы заклікаем вызваліць Ціханоўскага, вярнуць мужа, які кахае, і бацьку дваіх дзяцей дадому".

Посольство США призвало освободить Тихановского в годовщину его задержания
Святлана Ціханоўская змагаецца за вызваленне мужа

Аўтар YouTube-канала "Краіна для жыцця" Сяргей Ціханоўскі ў 2020 годзе хацеў балатавацца ў прэзідэнты Беларусі. Цэнтрвыбаркам не зарэгістраваў яго ініцыятыўную групу, бо ён у той момант адбываў арышт і не мог паставіць свой подпіс на дакументах. Тады сваю кандыдатуру вылучыла яго жонка Святлана Ціханоўская.

29 траўня 2020 года Ціханоўскі быў затрыманы ў Гродне на пікеце па зборы подпісаў за Святлану Ціханоўскую. Цяпер яго вінавацяць у арганізацыі масавых беспарадкаў, распаўсюдзе матэрыялаў, якія распальваюць сацыяльную варожасць, пагрозах на адрас кіраўніка ЦВК Лідзіі Ярмошынай і парушэнні грамадскага парадку з ужываннем гвалту супраць прадстаўнікоў улады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі