Амбасадара Беларусі ў Германіі за выказванні Карпянкова выклікалі ў МЗС

Амбасадара Беларусі ў Германіі за выказванні Карпянкова выклікалі ў МЗС

Амбасадара Беларусі ў Берліне Дзяніса Сідарэнку выклікалі ў МЗС Германіі за выказванні намесніка міністра ўнутраных спраў Мікалая Карпянкова

Выступаючы на тэлеканале СТБ, той заявіў, што не будзе абмяжоўваць законам падначаленых, калі гаворка ідзе пра дзеяннм супраць беларускай апазіцыі. Ён параўнаў беларускіх апазіцыянераў з міжнароднымі тэрарыстамі ды абяцаў "зачысціць без тэрміну даўнасці".

З нагоды гэтых выказванняў Павел Латушка накіраваў ліст дзяржсакратару МЗС Германіі Мігелю Бергеру з просьбай адрэагаваць на гэтую заяву.

Бергер паведаміў беларускаму амбасадару, што Германія лічыць недапушчальнымі такія дзеянні і выказванні. Германія абяцае цвёрда стаяць на баку тых беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю, вяршэнства закона і захаванне правоў чалавека.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі