Амерыканцы паспрабавалі вымавіць слова "Шчучыншчына"
Фаціма і складанае беларускае слова / Кадр з відэа
Амерыканцы з амбасадаў ЗША ў Беларусі і Літве паспрабавалі вымавіць "вельмі складаныя беларускія словы". Яны выбралі чатыры: "Шчучыншчына", "ашчаджаць", "паляўнічы" і "шчырасць". У выніку атрымалася забаўнае відэа.
"Нашы сябры ў амбасадзе паспрабавалі вымавіць некаторыя беларускія словы — вынікі аказаліся неадназначныя! — пішуць аўтары роліка. — Яны стараліся з усіх сіл, але мы лічым, што нам трэба яшчэ трохі патрэніравацца".
"Беларуская мова, безумоўна, цудоўная, прыгожая мова", — дадае Фаціма, якая на відэа чытала беларускія словы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.