Амерыканскі абаронца мінскага "Дынама" атрымае беларускае грамадзянства

У інтэрв'ю "Прессболу" хакеіст паведаміў, што варыянт з прыняццём беларускага грамадзянства яму прапанаваў генеральны менеджар "Дынама" Уладзімір Беражкоў. Бэйлен падумаў і пагадзіўся.

"Усё здарылася вельмі хутка, — гаворыць Нік Бэйлен. — Але ў жыцці такое бывае. У мяне з'явілася магчымасць, якой вырашыў скарыстацца".

Нагадаем, раней беларускае грамадзянства атрымалі амерыканец Кевін Лаланд і канадзец Джэф Плат. На хатнім чэмпіянаце свету яны выступалі за зборную Беларусі. Калі зможа гуляць за беларускую зборную Бэйлен, пакуль невядома. Раней з'яўлялася інфармацыя, што ў мінулым сезоне ён дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай ЗША.

У нядаўнім таварыскім матчы са "Слованам" Нік Бэйлен закінуў адну з шайбаў (гл. відэа).

Фота — hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі