Анархісты транспарантам "Не заводу АКБ" перакрылі дарогу на выездзе з Брэста

Анархісты транспарантам "Не заводу АКБ" перакрылі дарогу на выездзе з Брэста

Прадстаўнікі анархісцкага руху перакрылі дарогу на выездзе з Брэста. Людзі ў масках трымалі ў руках транспарант “Не заводу АКБ” і запалілі дымавыя шашкі. Кіроўцам давялося аб’язджаць пратэстоўцаў, якія перакрылі адразу тры паласы трасы М1.

Як піша TUT.by, несанкцыянаваная  акцыя адбылася 5 траўня. Анархісты выступалі супраць будаўніцтва пад Брэстам акумулятарнага завода. Апроч перакрывання трасы, пратэстоўцы таксама нанеслі на плот будаўнічай пляцоўкі прадпрыемства надпіс “Не заводу АКБ”.

Інфармацыі пра затрыманні ўдзельнікаў абедзвюх акцыў няма.

Будаўніцтва акумулятарнага завода ідзе на прамысловай пляцоўцы “Аэрапорт” у свабоднай эканамічнай зоне “Брэст”. З канца лютага ў горадзе кожную нядзелю праходзяць акцыі з патрабаваннямі спыніць узвядзенне гэтага аб’екта. Подпісы пад адпаведным зваротам у Адміністрацыю прэзідэнта паставілі болей як 36 тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі