Анатоль Капскі больш не гендырэктар БАТЭ
Анатоль Капскі больш не генеральны дырэктар ААТ “БАТЭ” (Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, кіруючай кампаніі холдынга “Аўтакампаненты”). На гэтую пасаду прызначаны Аляксандр Марчанка, які працаваў дырэктарам па прамыслова-тэхнічнай палітыцы і развіццю. Гэтае прызначэнне ўзгадніў Аляксандр Лукашэнка.
Капскаму 51 год. Ён працаваў гендырэктарам БАТЭ з чэрвеня 2005 года. У апошнія гады ў яго былі праблемы са здароўем. Як паведаміў Еўрарадыё Анатоль Капскі, ён напісаў заяву яшчэ два месяцы таму “па стане здароўя”. Таксама ён з’яўляецца старшынёй праўлення футбольнага клуба БАТЭ. Ці застанецца на гэтай пасадзе, каментаваць Капскі адмовіўся.