Анатоль Капскі застаецца ў кіраўніцтве БАТЭ
Раней ён абвяшчаў, што сыдзе з пасады старшыні праўлення клуба.
Анатоль Капскі ў інтэрв'ю газеце "Прессбол" паведаміў, што хутчэй за ўсё застанецца на пасадзе старшыні праўлення футбольнага клуба БАТЭ.
Раней Капскі выказваў жаданне пакінуць гэтую пасаду на пачатку 2015 года. Замяніць яго меўся Аляксандр Захарчанка. Але цяпер Захарчанка "сыходзіць на вялікае прадпрыемства, на адказную пасаду, звязаную з маркетынгам", дзе будзе моцна заняты. Таму Капскі, па яго словах, вымушаны заставацца ў кіраўніцтве футбольнага клуба.
Фота — borisovnews.by