Анатоль Лябедзька нагадаў Еўрапарламенту пра Мікалая Аўтуховіча
Падчас пасяджэння Парламенцкай Асамблеі Савета Еўропы, на якім абмяркоўвалася пытанне аб наданні Беларусі статуса спецыяльнага запрошанага пры ПАСЕ, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька нагадаў еўрадэпутатам пра беларускіх вязняў сумлення: Анатоль Лябедзька: “Адмыслова для сацыялістаў агучваю. 11 чалавек
прызнаныя вязнямі сумлення. 4 чалавекі па сёння знаходзяцца за кратамі
без прад’яўлення абвінавачання. Адзін з іх – Мікалай Аўтуховіч – сёння
галадае 69-ы дзень.
Я звяртаюся да прадстаўнікоў фракцыі сацыялістаў. Як вы будзеце камфортна сябе адчуваць, калі гэты чалавек заўтра памрэ ў турме ў Лукашэнкі?”
Нагадаем, падчас пасяджэння прадстаўнікі партыі сацыялістаў выступалі за вяртанне Беларусі статуса спецыяльна запрошанага пры ПАСЕ без усялякіх дадатковых умоваў. У тым ліку, яны выступалі супраць 8-й папраўкі да Рэзалюцыі ПАСЕ, паводле якой новы статус Беларусь атрымала б толькі адмяніўшы смяротнае пакаранне.
Паводле Анатоля Лябедзькі, калі б Еўропа “адкрыла дзверы без усялякіх умоваў, без аніякага хатняга задання для Лукашэнкі”, гэта спрыяла б кансерваванню той сітуацыі, што ёсць зараз у Беларусі. Падаецца, што ПАСЕ прыслухалася да яго словаў: статус спецыяльна запрошанага нашая краіна атрымае толькі тады, калі ўвядзе мараторый на смяротнае пакаранне.