Андрэя Шарэнду, узятага пад хатні арышт, пусцілі над суд над жонкай

Андрэя Шарэнду, узятага пад хатні арышт, пусцілі над суд над жонкай

У судзе Маскоўскага раёна Брэста пачаўся працэс над Палінай Шарэндай-Панасюк, паведамляе "Белсат". Працэс вядзе Яўген Брэган.

Брастаўчанка ўжо больш за паўгода знаходзіцца ў СІЗА №7. Яе вінавацяць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу — 368 ("Абраза прэзідэнта"), 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады") і 364 ("Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да работніка органаў унутраных спраў").

На судзе прысутнічае муж Паліны — Андрэй Шарэнда. Тыдзень таму яго ўзялі пад хатні арышт. У сям'і растуць два малалетнія сыны.

Прадстаўнікі дзяржаўнага тэлеканала "Беларусь-4" спрабавалі ўзяць у Андрэя інтэрв’ю, але ён адмовіўся.

Андрэя Шарэнду, узятага пад хатні арышт, пусцілі над суд над жонкай
Андрэй Шарэнда на судзе над сваёй жонкай Палінай / "Белсат"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі