Андрэю Янушкевічу і Насце Карнацкай зноў далі "суткі"

Андрэю Янушкевічу і Насце Карнацкай зноў далі "суткі"

Выдавец Андрэй Янушкевіч і літаглядальніца Наста Карнацкая атрымалі новыя адміністрацыйныя прысуды і па-ранейшаму знаходзяца на Акрэсціна. Неафіцыйныя звесткі пра гэта з'явіліся ў сацсетках. 

Як паведамляе Беларуская Рада культуры, Янушкевічу 6 чэрвеня прысудзілі 8 сутак арышту.

Як распавядала Еўрарадыё, 16 траўня Янушкевіч адчыніў у Мінску кнігарню "Кнігаўка", дзе Канацкая працавала прадавачкай. У той жа дзень туды наведаўся дэсант праўладных прапагандыстаў, а па іх слядах прыйшлі сілавікі з ператрусам. Янушкевіча і Карнацкую затрымалі і асудзілі. Пасля гэтага яны на волю яшчэ так і не выходзілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі