Анджаліна Джалі пакінула пасаду ў ААН, якую займала больш за 20 гадоў

Анджаліна Джалі ў рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей у горадзе Барыслаў Львоўскай вобласці / facebook.com/boryslavrada
Анджаліна Джалі ў рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей у горадзе Барыслаў Львоўскай вобласці / facebook.com/boryslavrada

Анджаліна Джалі пакінула пасаду спецыяльнай пасланніцы ва Упраўленні ААН па справах уцекачоў, паведамілі ў арганізацыі.

"Адна з самых уплывовых прыхільніц правоў уцекачоў, спадарыня Джалі будзе працягваць працаваць над стварэннем больш раўнапраўнай, справядлівай і інклюзіўнай міжнароднай сістэмы. У той час, калі свет сутыкаецца са складанымі, шматграннымі і ўзаемазлучанымі крызісамі, яна плануе ўзаемадзейнічаць з больш шырокім колам удзельнікаў па больш шырокім коле гуманітарных пытанняў, а таксама непасрэдна працаваць з мясцовымі арганізацыямі", — гаворыцца ў афіцыйнай заяве ААН.

Камітэт па правах уцекачоў працаваў з Джалі з 2001 года, а ў 2012 годзе яе прызначылі спецыяльнай пасланніцай.

Сама Джалі сказала, што пасля 20 гадоў працы ў сістэме ААН яна адчула, што "прыйшоў час працаваць па-іншаму", наўпрост узаемадзейнічаць з уцекачамі і мясцовымі арганізацыямі.

У траўні гэтага года Джалі прыязджала ў Львоў. Яна пабывала ў рэабілітацыйным цэнтры для дзяцей у горадзе Барыслаў, прывезла падарункі маленькім пацыентам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі