Анджаліна Джолі атрымала ганаровы Оскар
Гэтым разам Амерыканская акадэмія кінамастацтваў адзначыла актыўную гуманітарную дзейнасць знакамітай актрысы.
Анджаліна Джолі атрымала ганаровы Оскар за гуманітарную дзейнасць. Пасол добрай волі Упраўлення вярхоўнага камісарыята па справах бежанцаў ААН стала 36-й і самай маладой уладальніцай самай прэстыжнай узнагароды ў свеце кіно. Да сваіх 38 гадоў актрыса паспела наведаць у якасці пасла добрай волі дзясяткі краін, дапамагала збіраць грошы на гуманітарную дапамогу і ўдзельнічала ў дабрачынных мерапрыемствах. Раней падобную ўзнагароду атрымлівалі Опра Уінфры, Элізабэт Тэйлар і іншыя знакамітасці.
Апроч Джолі, уладальнікамі ганаровых Оскараў за ўнёсак у развіццё забаўляльнай кінаіндустрыі сёлета сталі комік Стыў Марцін, актрыса Анджэла Лэнсбэры і мастак па касцюмах П'ер Тозі.
Фота: www.ntv.ru, Associated Press © 2013, John Shearer