Анісім напісала прэм'еру Румасу пра аднаўленне ордэна Кастуся Каліноўскага

Анісім напісала прэм'еру Румасу пра аднаўленне ордэна Кастуся Каліноўскага

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў і старшыня Таварыства беларускай мовы Алена Анісім напісала прэм'ер-міністру Сяргею Румасу пра аднаўленне ордэна Кастуся Каліноўскага. Яна далучыла да ліста праект законапраекта "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь" па пытанні аб заснаванні ордэна Кастуся Каліноўскага”. Анісім нагадала Румасу, што ў інтэрнэце збіраюцца подпісы за вяртанне ордэна. "Дзейнасць Кастуся Каліноўскага зрабіла найвялікшы ўплыў на развіццё беларускага грамадства і ўмацаванне беларускай ідэнтычнасці", — піша дэпутат.

Узнагарода існавала ў Беларусі з сярэдзіны 1990-х. Ордэнам Каліноўскага збіраліся ўзнагароджваць за самаадданы ўчынак, мужнасць і адвагу пры выратаванні людзей, падчас стыхійных бедстваў і г. д. Аднак яго так ніхто не атрымаў. У 2004-м узнагароду скасавалі.

22 лістапада ў Вільні на могілках Росы перапахаваюць парэшткі Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў па паўстанні 1863-1864 гадоў. Нядаўна прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі звярталіся да літоўскіх уладаў з просьбай перапахаваць Каліноўскага ў Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Анісім напісала прэм'еру Румасу пра аднаўленне ордэна Кастуся Каліноўскага
Рэканструкцыя ордэна Каліноўскага / wikipedia.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі