Анжаліка Агурбаш скасавала заручыны з казахстанскім мільянерам

Беларуская спявачка Анжаліка Агурбаш адмовілася выходзіць замуж за казахстанскага мільянера Анатоля Пабіяха — артыстку не задаволіў шлюбны кантракт, які прапанаваў жаніх. Пра гэта агенцтву ФедералПресс паведаміў сябар Агурбаш Сяргей Навуменка.

Казахстанскі бізнэсмен прапанаваў спявачцы руку і сэрца праз месяц пасля знаёмства і яна пагадзілася. Аднак жаніх прапанаваў заключыць шлюбную дамову, паводле якой Агурбаш у выпадку разводу не атрымала б ні капейкі.

Такі прагматызм засмуціў спявачку: яна не разумее, чым заслужыла такое стаўленне з боку багатага жаніха і мяркуе, што закаханым не патрэбныя такія дамовы. У выніку заручыны былі скасаваныя.
 
Зорка беларускай эстрады Анжаліка Агурбаш да 2001 году жыла і выступала ў Беларусі пад іменем Ліка Ялінская. Затым яна выйшла замуж за расійскага бізнэсмена Мікалая Агурбаша і з’ехала ў Маскву, дзе працягвала сваю музычную кар’еру. У 2012 годзе яна развялася з Агурбашам, прычым працэс скасавання шлюбу суправаджаўся скандаламі і рэзкімі заявамі ў прэсе пра “дэспатычнага мужа”.

Фота: kp.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі