Апостальскі нунцый расказаў, што трэба, каб візіт пантыфіка ў Беларусь адбыўся

Апостальскі нунцый расказаў, што трэба, каб візіт пантыфіка ў Беларусь адбыўся

Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр у эксклюзіўным інтэрв'ю БелаПАН расказаў, што трэба, каб візіт пантыфіка ў Беларусь адбыўся. Паводле яго слоў, Ватыкан павінен пераканацца, што прыезд Папы Рымскага будзе ўсімі аднолькава станоўча ўспрыняты.

"Візіт папы — з'ява, якая павінна прымнажаць любоў, гармонію, мір, усё самае станоўчае, што можа прачуць абсалютна кожны чалавек у гэтай краіне — не толькі каталікі, але і ўсе іншыя хрысціяне, мусульмане, атэісты і гэтак далей, — гаворыць апостальскі нунцый. — Гэта павінна быць з'явай, што ўмацоўвае братэрства людзей, але не павінна быць чымсьці, што можа раздзяліць людзей, з-за чаго могуць узнікнуць канфлікты і нязгода".

"Папа, калі ён наведае Беларусь, прыедзе не проста як прыватная асоба або біскуп Рыма. Ён з'яўляецца кіраўніком дзяржавы, суб'ектам міжнароднага права, таму яго візіт у любую краіну свету мае міжнародны кантэкст", — сказаў Пінтэр. Толькі пасля таго як будзе ўладжанае гэтае пытанне, можна будзе пераходзіць да тэхнічных дэталяў арганізацыі візіту, дадаў кіраўнік дыпмісіі Святога пасаду.

Апостальскі нунцый адзначыў, што разумее, наколькі гэта была б важная падзея для Беларусі і нават для ўсяго Усходне-Еўрапейскага рэгіёна.

Апостальскі нунцый расказаў, што трэба, каб візіт пантыфіка ў Беларусь адбыўся
Арцыбіскуп Габар Пінтэр. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі