Апублікавана відэа з рэгістратара машыны збітай украінскай журналісткі

Па словах міністра ўнутраных спраў Украіны Віталія Захарчанкі, якія перадае liga.net, міліцыя затрымала ўжо двух чалавек, што маюць дачыненне да нападу на журналістку і грамадскую актывістку Таццяну Чарнавол. Зараз з імі праводзяць следчыя дзеянні.

Нагадаем, украінскую журналістку-блогера і грамадскую актывістку Еўрамайдана збілі ноччу 25 снежня. Невядомыя нагналі яе на машыне і ўдарылі яе аўто кузавам, з-за чаго журналістка вымушаная была спыніцца. Пасля невядомыя таксама спыніліся, выскачылі з машыны, разбілі шкло ў легкавіку Чарнавіл. Жанчына выбегла з аўтамабіля і паспрабавала ўцячы, але двое мужчын нагналі яе і збілі.

У Таццяны Чарнавіл моцна збіты твар, яна атрымала страсенне мозгу. Цяпер журналістка знаходзіцца ў лякарні. Пасля гэтага інцыдэнту актывісты Еўрамайдану пікетавалі будынак МУС. 26 снежня адбудзецца маніфестацыя актывістаў Еўрамайдана, журналістаў Незалежнага медыя-прафсаюза і Нацыянальнага саюза журналістаў з патрабаваннем адстаўкі міністра МУС Украіны Захарчанкі, паведамляецца на старонцы Євромайдан SOS.

Відэа: news.liga.net, фота: hvylya.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі