Арцыбіскуп Кандрусевіч просіць вернікаў заставацца дома
Старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч папрасіў вернікаў не наведваць касцёлы ў сувязі з пандэміяй каранавірусу. Ён прапанаваў ім удзельнічаць у святочных набажэнствах з дапамогай трансляцый па тэлебачанні і ў інтэрнэце.
Адпаведнае паведамленне з'явілася на сайце Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 3 красавіка.
"Звяртаюся да вернікаў, асабліва да людзей старэйшага ўзросту, асобаў з сімптомамі хваробы і да тых, хто адчувае страх заражэння, з просьбай у гэтыя складаныя дні карыстацца дыспенсай, дадзенай раней, заставацца дома і ўдзельнічаць у набажэнствах Вялікага тыдня праз сродкі масавай камунікацыі", — звяртаецца Тадэвуш Кандрусевіч.
Пры гэтым ён заклікае не паддавацца паніцы.
Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату даручыў усіх вернікаў апецы Маці Божай Будслаўскай — апякункі Беларусі і святога Роха — абаронцы ад заразных хваробаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.