Арцыбіскуп Кандрусевіч заклікае маліцца аб выбаўленні ад эпідэміі каранавіруса
Кіраўнік Каталіцкай царквы ў Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч выступіў са зваротам да вернікаў і святароў. Ён заклікае маліцца аб выбаўленні ад эпідэміі каранавіруса — "прасіць міласэрнага Бога аб... абароне нашага народа ад гэтай небяспечнай заразнай хваробы" і за здароўе хворых і лекараў, паведамляе catholic.by. Каранавірусная інфекцыя пашырылася амаль усю планету. Колькасць хворых дасягнула 116 тысяч чалавек, больш за тры тысячы чалавек памерлі. У Беларусі каранавірус выявілі ў 9 чалавек, трох з іх ужо вылечылі.
Арцыбіскуп заклікаў людзей "захоўваць спакой, выконваць распараджэнні душпастыраў, прадпісанні лекараў і асабліва дбаць пра захаванне адпаведных санітарных нормаў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.