Арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу зрабілі аперацыю
Кіраўніку беларускай каталіцкай царквы, арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу раніцай 13 сакавіка зрабілі аперацыю на пазваночніку. Яна прайшла без ускладненняў, Кандрусевіч вярнуўся да свядомасці пасля наркозу, але пакуль адчуваецца моцны боль, інфармуе ў Facebook партал catholic.by.
73-гадовы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі знаходзіцца ў бальніцы з 10 сакавіка. Яго абавязкі часова выконвае генеральны вікарый — біскуп Юрый Касабуцкі.