Арганізацыю Беларускага незалежнага прафсаюза "Нафтана" высяляюць з офіса

Арганізацыю Беларускага незалежнага прафсаюза "Нафтана" высяляюць з офіса

У Наваполацку сёння з офіса высяляюць нізавую ячэйку Беларускага незалежнага прафсаюзу "Нафтана". 

Перад гэтым арганізацыю пазбавілі рэгістрацыі. Прадстаўнікі прафсаюза кажуць, што яны планавалі абскарджваць гэтае рашэнне ў судзе, таму пакідаць памяшканне не збіраліся. 

Як расказвала Еўрарадыё, два тыдні таму на волю пасля 75 сутак арышту выйшла старшыня незалежнага прафсаюза "Нафтана" Вольга Брыцікава.

Апошнім часам на незалежныя прафсаюзы ідзе сапраўднае паляванне з боку сілавікоў. Месяц таму на іх офісах адбыліся ператрусы і затрыманні. Затрыманых актывістаў праваабаронцы прызналі палітвязнямі. 

25 траўня, як паведамлялася раней, ператрус адбыўся ў офісе Беларускага незалежнага прафсаюза ў Салігорску. Яго кіраўніка Аляксандра Мішука затрымалі і, верагодна, павезлі ў Мінск.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі