Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю

Ручны кулямёт Калашнікава з тайнага арсеналу / ssu.gov.ua
Ручны кулямёт Калашнікава з тайнага арсеналу / ssu.gov.ua

Схаваны арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ля мяжы з Расіяй і Беларуссю, паведамляе Служба бяспекі Украіны.

Схованка знойдзена ў ходзе следча-аператыўных дзеянняў у Чарнігаўскай вобласці на тэрыторыі двух прыватных паляўнічых баз паблізу дзяржаўнай мяжы Украіны з Расіяй і Беларуссю.

Акрамя іншай зброі і боепрыпасаў, у арсенале былі ручны кулямёт Калашнікава, пісталет Макарава і чатыры вінтоўкі замежнай вытворчасці з аптычнымі прыцэламі, цеплавізарамі і глушыльнікамі.

Распачата крымінальная справа па арт. 263 КК (незаконнае абыходжанне са зброяй, баявымі прыпасамі або выбуховымі рэчывамі). Праваахоўнікі выяўляюць усіх датычных асоб.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі