Арына Сабаленка перамагла 15-ю ракетку свету
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка працягвае паспяхова выступаць на турніры ў Істбарне ў Вялікабрытаніі. Напярэдадні ў 1/16 фіналу яна абыграла 13-ю ракетку свету немку Юлію Гёргес у трох сэтах — 1:6, 6:4, 6:4. У сераду Сабаленка ў цяжкім трохсэтавым паядынку выйграла ўжо ў 15-й ракеткі свету Элізэ Мертэнс з Бельгіі — 7:5, 2:6, 7:5.
У чвэрцьфінале Арына Сабаленка сустрэнецца з пераможцай пары Барбара Стырцава (23-я ракетка свету) — Караліна Плішкава (7-я ў рэйтынгу). Абедзве тэнісісткі прадстаўляюць Чэхію.
Адзначым, што на сённяшні дзень Арына 45-я ў рэйтынгу WTA, гэта лепшы паказчык сярод беларускіх тэнісістак.