Арына Сабаленка выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Мадрыдзе
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, якая мае 47-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу, выйшла ў асноўную сетку турніру катэгорыі “Прэм’ер” у Мадрыдзе. У вырашальным кваліфікацыйным паядыку яна згуляла з сербкай Вольгай Данілавіч (255) і перамагла — 6:4, 6:2.
У гэтым турніры таксама возьмуць удзел беларускі Вікторыя Азаранка (99) і Аляксандра Сасновіч (55) — яны пачнуць выступы адразу з асноўнай сеткі. Азаранка ў першым раундзе згуляе з сербкай Аляксандрай Круніч (52), а саперніца Сасновіч вызначыцца пасля завяршэння кваліфікацыі.