Арыштавалі падазраваных у збіцці ўкраінскай журналісткі Таццяны Чарнавіл

Сярод арыштаваных апынуліся Аляксандр Храмцоў — на яго быў зарэгістраваны аўтамабіль, які перавозіў нападнікаў на журналістку. Таксама за кратамі апынуўся Сяргей Катэнка, які да затрымання знаходзіўся ў вышуку. Апроч таго, арыштаваны брат Катэнкі Аляксандр і Андрэй Насікоўскі, у якога Сяргей Катэнка начаваў пасля збіцця Таццяны Чарнавіл.



Раней затрыманы пяты падазраваны збег. Яго імя не паведамляецца.


У ноч на 25 снежня журналістку Таццяну Чарнавіл, якая ехала на сваім аўтамабілі з Барыспаля ў Кіеў, жорстка збілі невядомыя. У жанчыны была чэрапна-мазгавая траўма і гематомы на твары. У бліжэйшы час ёй зробяць некалькі аперацыяў. Чарнавіл спецыялізуецца на правядзенні журналісцкіх расследаванняў, а таксама вядомая як актыўная ўдзельніца Еўрамайдану.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі