Арыштаваны аўтамабіль жонкі лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы лідара Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі аб незаплачаных адміністрацыйных штрафах. Як паведамляла Еўрарадыё, судовыя выканаўцы арыштавалі яго аўтамабіль "Фальксваген Джэта", наклалі арышт на рахунак палітыка на мабільным тэлефоне. У пятніцу Лябедзька напісаў у Facebook, што накладзены арышт на аўтамабіль яго жонкі Святланы.
Адміністрацыйныя шматмільённыя штрафы апазіцыйны палітык атрымаў за актыўны ўдзел у несанкцыянаваных вулічных акцыях — салідарнасці з прадпрымальнікамі і супраць міліцэйскага гвалту.
"І ўсё дзеля аднаго — кляп у рот альбо шапчыцеся на кухні! Канвеер стаў даўжэйшы. Да амапаўцам, суддзяў далучыліся судовыя выканаўцы", — напісаў Анатоль Лябедзька.