Ашчадбанк Расіі даў “Беларуськалію” год адтэрміноўкі па крэдыце
У кастрычніку 2012 года прадпрыемства пазычыла ў расійскага банка 1 мільярд долараў пад гарантыі беларускага ўрада.
На гэтыя грошы “Беларуськалій” адразу набыў каштоўныя паперы Мінфіна Беларусі. Зараз прыйшоў час вяртаць грошы: першы транш па крэдыце “Беларуськалій” пагасіў 9 кастрычніка.
Цяпер агульны тэрмін крэдытавання ААТ “Беларуськалій” складае чатыры гады, паведамляе прэс-служба Ашчадбанка Расіі.
Фота: job-sbu.org.