Аснову ВКЛ склалі беларускія землі і насельніцтва, а не сучасная Літва — Лакіза

Вадзім Лакіза каля кніг пра генацыд / sb.by
Вадзім Лакіза каля кніг пра генацыд / sb.by

Дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі Беларусі Вадзім Лакіза выказаўся пра Вялікае княства Літоўскае. Паводле яго слоў, атрыманая задача працягваць "глыбокае і аб'ектыўнае вывучэнне гісторыі з улікам нацыянальна-дзяржаўных інтарэсаў".

"Мы не маем права прымяншаць свае дасягненні і заслугі ў мінулым, аддаючы іх іншым, цытуе словы Лакізы sb.by. — Кожным гістарычным перыядам мы маем права ганарыцца. Гэта лейтматыў новых праектаў па падрыхтоўцы шматтомнай "Гісторыі Беларусі" і нарысаў па гісторыі беларускай дзяржаўнасці, разлічаных на шырокае кола чытачоў. Зыходзячы з гэтага вядзецца навукова-даследчы пошук, значны ўпор у якім робіцца на гісторыі Полацкага і Тураўскага княстваў, Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, аснову якога склалі беларускія землі і насельніцтва, а не сучасная Літва".

Дырэктар Інстытута гісторыі адзначыў яшчэ адну тэндэнцыю — "на новы ўзровень выходзяць даследаванні значэння Расійскай імперыі ў нашай гісторыі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі