Асуджанага на "суткі" лідскага барда возяць перабіраць цыбулю
Сяргей Чарняк
У Лідзе 16 лютага зноў затрымалі 59-гадовага барда Сяргея Чарняка, піша тг-канал "Затрыманні, суды ў Лідзе".
Яму прысудзілі 15 сутак арышту.
Падчас адбыцця тэрміну Чарняка возяць да мясцовага фермера перабіраць цыбулю, пішуць праваабаронцы.
Чарняка затрымлівалі ў снежні 2023-га і асудзілі на 15 сутак, абвінаваціўшы ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў". Новы год мужчына сустракаў за кратамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.