Асуджаны на расстрэл Генадзь Якавіцкі падаў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд

Асуджаны на расстрэл Генадзь Якавіцкі падаў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд

Асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Вілейкі Генадзь Якавіцкі накіраваў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд. 49-гадовага мужчыну прызналі вінаватым у жорсткім забойстве сваёй сужыцелькі. Адпаведны прысуд быў вынесены 5 студзеня Мінскім абласным судом, нагадвае сайт spring96.org

Генадзь Якавіцкі першы раз быў асуджаны ў 17 гадоў — разам з прыяцелем забраў бутэльку віна ў мінака нападпітку. Міліцыя знайшла зламыснікаў вельмі хутка. Якавіцкі тады быў асуджаны на тры гады пазбаўлення волі. У 1989 годзе Якавіцкі быў атрымаў смяротны прысуд, які, праўда, пасля абскарджвання быў заменены на працяглы тэрмін. Таксама ён меў судзімасць за ўхленне ад уплаты аліментаў

Пры вынясенні апошняга прысуду ўлічвалася, што ён ужо мае крымінальны паслужны спіс.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі