Аўстрыя зробіць абавязковай вакцынацыю ад COVID-19

Толькі 65% аўстрыйцаў прайшлі поўную вакцынацыю / Вена, ілюстрацыйнае фота pixabay​
Толькі 65% аўстрыйцаў прайшлі поўную вакцынацыю / Вена, ілюстрацыйнае фота pixabay​

Аўстрыя ўводзіць з 1 лютага 2022 года ўсеагульную абавязковую вакцынацыю, паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву канцлера рэспублікі Аляксандра Шаленберга, якую ён зрабіў па выніках нарады з кіраўнікамі аўстрыйскіх рэгіёнаў.

Абавязковай вакцынацыі будзе папярэднічаць агульнанацыянальны лакдаўн. Лакдаўн для ўсіх аўстрыйцаў уводзіцца з 22 лістапада з прычыны крытычнай сітуацыі з захворваннем на каранавірус у краіне. Лакдаўн будзе дзейнічаць максімум 20 дзён, затым будзе праведзены аналіз сітуацыі.

Як паведамляла "Бі-Бі-Сі", толькі 65% насельніцтва Аўстрыі прайшлі поўную вакцынацыю — гэта адзін з самых нізкіх паказчыкаў у Заходняй Еўропе. Цяпер у краіне адзначаецца самы высокі ўзровень штодзённых заражэнняў COVID-19 з пачатку пандэміі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі