Аўтобус, які вёз людзей з Польшчы, каля "Зубра" сутыкнуўся з грузавіком

Аўтааварыя адбылася на мяжы Брэсцкай і Мінскай абласцей, каля скульптуры "Зубр". Там сутыкнуліся пасажырскі аўтобус і грузавік.

Як інфармуе Intex-press, аўтобус вёз пасажыраў у Мінск. У нейкі момант падчас руху кіроўца вырашыў уключыць кандыцыянер. Гэта адцягнула яго ўвагу і аўтобус сутыкнуўся з грузавіком, які ехаў наперадзе. На шчасце, ніхто з людзей не пацярпеў.

Фота: Intex-press

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі