Бабруйскі пенсіянер застрэліў мужчыну са спартовага пісталета
Жыхара Бабруйска падазраюць у прычыненні агнястрэльных раненняў мясцоваму жыхару, які ад атрыманых ран памёр.
24-гадовага бабруйчаніна даставілі мінулай ноччу з вуліцы ў лякарню. У яго былі агнястрэльныя раненні грудной клеткі і брушнай поласці, паведамляе interfax.by.
Міліцыянты выявілі, што каля 2-й гадзіны ночы малады чалавек пасварыўся з пенсіянерам. Нецвярозы пенсіянер выстраліў у яго з зарэгістраванага спартовага пісталета ІЖ-70.
Міліцыянты забралі пісталет і 5 патронаў да яго.
Фота — media.club4x4.ru